Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Палітыка

198 «дармаедаў» могуць стаць дэпутатамі (відэа)

нядзеля, 14 Студзень 2018 11:43 Aўтар: Ігар Кулей Крыніца: «Белсат»

 

 

 

 

 

 

 

 

На амаль 23 тысячы кандыдатаў, вылучаных на сёлетнія выбары ў мясцовыя саветы – 657 асобаў пенсіянеры а 198 часова беспрацоўныя, засведчыла падчас прэс-канферэнцыі прысвечанай вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч якраз адзін з тых беспрацоўных кандыдатаў са спісу.

Ці перашкаджаў яму статус дармаеда ў зборы подпісаў?

«Шмат хто мяне пазнаваў і не задаваў гэтае пытанне, ці я працую ці не, яны ведаюць што я беспрацоўны. Адразу казалі, Максім, захадзі і ставілі подпісы. Тыя хто не ведаў, што я беспрацоўны дзяліліся на 2 часткі. Адныя спачувалі, маўляў у нас таксама ўнук-дачка без працы», – сведчыць блогер.

Актыўныя падчас леташніх вясновых пратэстаў супраць дэкрэту «аб сацыяльным утрыманстве«, на выбарах беспрацоўныя прадстаўленыя вельмі слаба – 0,05 % ад агульнай колькасці па краіне. Пенсіянеры яшчэ менш – 0,03 %.

Паглядзім далей – на бізнес

Лідзія Ярмошына кажа, што бізнес на выбары пайшоў – 2 % ад усіх кандыдатаў. У пераліку на асобы атрымліваецца 475 бізнесменаў, пры мільёне зарэгістраваных у Беларусі адных толькі ІП. Таксама нягуста! 4 кандыдаты – студэнты. Зусім неістотна. Дык а хто ж яны тады, нашыя кандыдаты?

«Больш за ўсё гэта прадстаўнікі сфераў культуры адукацыі і аховы здароўя. Гэта падкрэслівае, што працуе адміністрацыйны рэсурс. Гэта самыя залежныя ад улады людзі. Яны працуюць на дзяржаву, імі можна прасцей за ўсё маніпуляваць»,– мяркуе апазіцыйны палітык Анатоль Лябедзька.

Другой аптымістычнай ноткай старшыні ЦВК была заява пра ўзрост колькасці прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў ва ўчастковых камісіях. Так у партыі БСДП (Грамада) гэтая лічба вырасла напалову!

Няўжо павысім празрыстасць плебісцыту?

«У 2014 годзе ад нашай партыі было ўключана ва ўчастковыя камісіі 2 чалавекі, а ў 2018 годзе гэта тры чалавекі, то бок прырост склаў адну асобу»,– тлумачыць шалёны прырост адзін з кіраўнікоў партыі Ігар Барысаў.

Можна стоячы апладзірываць спадарыне Лідзіі за такое майстэрскае абыходжанне з лічбамі. Колькасць апазіцыі узрасла? Узрасла! Уладзе ўжо можна было б расслабіцца: выбіраць будуць «сваіх», залежных ад вертыкалі, лічыць таксама будуць свае, апазіцыі там мізер…

Але, ёсць адно «але»

«Самы галоўны паказчык і індыкатар гэта настроі людзей. Давайце вось спынім людзей і ніхто вам не скажа ні калі гэтыя выбары будуць, ні пра што яны будуць. Гэта не цікавіць людзей»,– даводзіць Лябедзька.

Існай уладзе гэта нават выгодна. Сёння яна жанглюе лічбамі, як ёй больш выгодна, а заўтра проста агучыць вынікі выбараў, такія, як ёй трэба, бо беларусам гэта не цікава, – дадае Анатоль Лябедзька.

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

07.02 Старшыня БСДП Ігар Барысаў заклікаў да стварэння грамадскай камісіі па праверцы подпісаў...
24.01 Мечыслаў Грыб збірае сход дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання
17.01 Ігар Барысаў. Спыніць істэрыку! Беларусь застанецца незалежнай
16.01 Атачэньне Лукашэнкі падзялілася. 50% за мову і незалежнасьць, 30% за Расею
12.01 Што наконт вуліцы 25 Сакавіка? Абласныя ўлады далі розныя адказы. ЦЫТАТЫ
12.01 Мечислав Гриб: Союзный договор противоречит Конституции Беларуси

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Андрэй Казановіч
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Ігар Барысаў
Віншаванне з Новым 2019 годам!
Андрэй Казановіч
Минские договоренности по Нагорному Карабаху
як хутка знiкне заслона Стабiльнасцi незменяемага...
Ігар Барысаў
Прамова на пасаду старшыні БСДП
Андрэй Казановіч
Віншую вас грамадзяне Лiтвы са знамянальнай датай —...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

ДАГАВОР АБ СТВАРЭННІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ -...         ДАГАВОР АБ СТВАРЭННІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ...
Заява Прэзідыума БСДП “Аб ваенных...         ЗаяваПрэзідыума БСДП“Аб ваенных...
Зварот Прэзідыума БСДП у сувязі з...          Зварот Прэзідыума Беларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2019 Усе правы абароненыя