Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Жанчыны БСДП

“Жанчыны БСДП” правяли сустрэчу ў Бабруйску (фота)

нядзеля, 13 Красавік 2014 9:13 Aўтар: БСДП

 

 

 

 

 

 

 

 

11 красавіка прадстаўніцы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) наведалі Бабруйск. На сустрэчу з мясцовымі актывісткамі жаночага руху прыехалі Жанна Семянтовіч – каардынатарка Жаночай ініцыятывы, Алена Лінкевіч – каардынатарка рабочай групы “Жанчыны БСДП” у Гомельскай вобласці, Маргарыта Красікава – адказная за працу з рэгіёнамі ў МСД-МГ і Любоў Шомчанка – грамадская актывістка, незалежны юрыст з Мінску. На сустрэчы прысутнічала і журналістка мясцовай газеты “Бабруйскі кур’ер” Марына Міхневіч. Расказвае Жанна Семянтовіч, каардынатарка Жаночай ініцыятывы БСДП:

“Два тыдні таму я пазнаёмілася з жанчынай, якая была вельмі зацікаўлена беларускімі жанчынамі ў палітыцы. Завуць яе Наталля С. і жыве яна ў Бабруйску. Наталлі апошнім часам давялося шмат кантактаваць з маладымі жанчынамі, якія так ці інакш цікавіліся палітыкай. У выніку яна вырашыла даведацца пра жаночы рух у рэспубліцы і выказала жаданне далучыцца да сумеснай дзейнасці.

Наталля арганізавала сустрэчу актывістак БСДП з жанчынамі ў Бабруйску, пад час якой мы распавялі пра нашу працу: удзел у выбарчых кампаніях, падрыхтоўка выбарчых кампаній, правядзенне акцыяў і пікетаў, удзел у грамадска-палітычных праграмах, інфармацыйныя кампаніі. Удзельніцам сустрэчы мы прэзэнтавалі наш часопіс “Адлюстраванне”, паштоўкі, брашуры “Сацыял-дэмакратыя і дыктатура”, апошнія нумары бюлетэня “Сацыял-Дэмакрат”. Алена Лінкевіч прывезла мясцовую незалежную газету “Рэчыцкі агляд”, а Любоў Шомчанка для ўсіх удзельніц сустрэчы прачытала свае вершы-“шомікі”.
Усе жанчыны выказаліся абедзвюма рукамі за сумесныя справы, за супрацоўніцтва.

Мы спадзяемся, што наступным крокам будзе распрацоўка нашага агульнага плана работы і яго ажыццяўленне.”

Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы таксама падзялілася Алена Лінкевіч, каардынатарка рабочай групы “Жанчыны БСДП” у Гомельскай вобласці: “Вельмі прыемна, што пра Жаночую ініцыятыву БСДП ведаюць незаангажаваныя ў палітыцы людзі. Мы ладзім шмат акцый і мерапрыемстваў для жанчын і дзяцей. Лічым, што такім чынам мы аб’ядноўваемся і прыцягваем на свой бок мужчын, робім іх сваімі саюзнікамі.”

Маргарыта Красікава распавяла пра разнастайную работу з маладымі сацыял-дэмакратамі: адукацыйныя семінары і трэнінгі, летнікі, рознабаковая інфармацыйнай дзейнасць. “На мой погляд, трэба больш працаваць з моладдзю, распаўсюджваць веды, распавядаць пра свой вопыт грамадскай дзейнасці. Да нашай сумеснай дзейнасці мы абавязкова будзем далучаць маладых і актыўных дзяўчат з Бабруйска”.

Усе ўдзельніцы звярнулі ўвагу на тое, што галоўнай мэтай гендэрнай палітыкі ў Беларусі павінна быць усталяванне роўных правоў мужчын і жанчын, барацьба са стэрэатыпамі і забеспячэнне прававой абароны жанчын.

А самая галоўная думка, якая гучала пад час сустрэчы, - гэта аб’яднанне жаночых рухаў і сумесная праца. Бо разам мы будзем вельмі дужымі!..

Прэс-група БСДП

 

 

 

 

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

19.04 Вышла брошюра по правам женщин во время беременности и родов
29.12 У Мінску адбылася VII Канферэнцыя Рабочай групы “Жанчыны БСДП” (фота)
09.12 КАНФЕРЭНЦЫІ РАБОЧАЙ ГРУПЫ “ЖАНЧЫНЫ БСДП”
12.11 Адбыўся ўстаноўчы сход сацыял-дэмакратаў Мінскага раёна
07.11 В США выбрали самую молодую женщину-конгрессмена в истории. Она демократическая социалистка
23.10 Палута Бадунова — першая жанчына-пісьменьніца Беларускай Народнай Рэспублікі

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Андрэй Казановіч
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Ігар Барысаў
Віншаванне з Новым 2019 годам!
Андрэй Казановіч
Минские договоренности по Нагорному Карабаху
як хутка знiкне заслона Стабiльнасцi незменяемага...
Ігар Барысаў
Прамова на пасаду старшыні БСДП
Андрэй Казановіч
Віншую вас грамадзяне Лiтвы са знамянальнай датай —...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Апошнiя нумары часопiса

Адлюстраванне №10
Адлюстраванне №9
Адлюстраванне №8
Усе нумары

Заявы БСДП

БСДП ВЫКАЗВАЕ САЛІДАРНАСЦЬ І ПАДТРЫМКУ... Заява Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі...
ВЫНІКІ ПАРЛАМЕНЦКАЙ КАМПАНІІ БЫЛІ...         Заява Прэзідыума Беларускай...
СПЫНІЦЬ ПРАКТЫКУ НЕАБГРУНТАВАНЫХ...         ЗАЯВА Прэзідыума Беларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2019 Усе правы абароненыя