Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Партыйнае жыццё

А. Абрамовіч патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці кіраўніка радыёстанцыі " Минская Волна"

чацьвер, 1 Люты 2018 14:05 Aўтар: Алесь АБРАМОВІЧ






Фота ілюстрацыйнае




СТАРШЫНЯ МІНСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІ (ГРАМАДЫ) АЛЕСЬ АБРАМОВІЧ
ЗВЯРНУЎСЯ Ў ПРАКУРАТУРУ З ПАТРАБАВАННЕМ ПРЫЦЯГНУЦЬ ДА КРЫМІНАЛЬНАЙ АДКАЗНАСЦІ ДЫРЭКТАРА ДЗЯРЖРАДЫЁСТАНЦЫІ
"МИНСКАЯ ВОЛНА" ТАМАРУ ВЯТСКУЮ.


Яна здзейсніла цэнзуры яго перадвыбарчага выступа як кандыдата ў дэпутаты Мінаблсавета па Барысаўскай цэнтральнай акрузе №28 31 студзеня бягучага года. Спадарыня Вятская выдаліла разам з вядучым юрысконсультам "МВ" Таццянай Кірыенка, як назвалася гэтая другая жанчына, наступнае цытуемае месца "так і па аднаўленні парадка на Міншчыне, у прыватнасці, шляхам уважлівага азнаямлення з Заключэннем Спецыяльнай камісіі Вярхоўнага Савета РБ 13-га склікання па прававой ацэнцы дзеянняў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі" з наступнага абзаца выступа барысаўскага сацыял-дэмакрата:

"Назапашаныя ў эміграцыі вопыт і магчымасць працяглага назірання за рэчаіснасцю перадавых краін свету яшчэ больш пераканалі мяне ў правільнасці прынцыповай пазіцыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) па аднаўленню канстытуцыйнасці і законнасці на Беларусі і развіццю рынкавай эканомікі. Таму я падтрымліваю, напрыклад, ініцыятывы вядомага барысаўскага праваабаронцы і бізнесоўцы Ігара Ледніка як па прыцягненню буйных інвестыцыяў ад добрасумленных інвестараў у эканоміку Барысава і ўсёй вобласці шляхам стварэння адмысловай фінансава-прамысловай групы, так і па аднаўленні парадка на Міншчыне, у прыватнасці, шляхам уважлівага азнаямлення з Заключэннем Спецыяльнай камісіі Вярхоўнага Савета РБ 13-га склікання па прававой ацэнцы дзеянняў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі".

Алесь Абрамовіч лічыць, што супрацьпраўныя дзеянні Тамары Вятскай і Таццяны Кірыенкі шляхам папярэдняй дамоўленасці ў складзе групы з выкарыстаннем службовага становішча не толькі парушаюць артыкул 33 Канстытуцыі Беларусі, які гарантуе кожнаму свабоду думак і іх свабоднае выказванне, а таксама забараняе цэнзуру, але і цягнуць за сабой крымінальную адказнсць паводле часткі 2 артыкула 191 Крымінальнага Кодэкса РБ "Перашкоды ў здзяйсненні выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, альбо рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, альбо працы Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, выбарчых камісіяў, камісіяў па рэферэндуму, камісіяў па правядзенню галасавання па адкліканні дэпутата". Санкцыі па ч. 2 арт. 191 КК РБ прадугледжваюць абмежаванне свабоды на тэрмін ад двух да пяці гадоў ці турэмнае зняволенне тэрмінам да пяці гадоў.

Дарэчы, Спецыяльную камісію Вярхоўнага Савета РБ 13-га склікання па прававой ацэнцы дзеянняў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, згадку аб якой выдалілі Тамара Вятская і Таццяна Кірэенка, ўзначальваў у свой час зніклы палітык Віктар Ганчар. Пасля выдалення гэтай згадкі рэальная даўжыня выступа Абрамовіча на радыё "МВ" склала 2 хвіліны 45 секунд, хаця ён распісаўся ў адмысловым дакуменце радыёстанцыі за хронаметраж у 2 хвіліны 57 секунд. Такім чынам, выдаленая згадка аб Спецкамісіі ВС РБ 13-га склікання склала па часе 12 секунд. Цэнзураваны Вятскай і Кірыенка аўдыёфайл запісаны аўтарам гэтых радкоў падчас трансляцыі яго выступа ў запісі па радыё 31 студзеня ў 18 гадзін 12 хвілін і перададзены ў пракуратуру.

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

24.11 НА СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРЧАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ ВІЦЕБСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП
15.11 Cоциал-демократы Бреста заявляют о провокациях и угрозах в отношении кандидатов в депутаты
14.11 Дзяўчына спрабуе закінуць некалькі бюлетэняў у скрыню для галасаваньня. ВІДЭА
12.11 «Нет заводу – мнение народа!»: А. Канюс и И. Масловский провели пикет в Бресте
30.10 31 кастрычніка ў 16:00 - ўскладанне кветак на магілу Міхася Ткачова
23.09 НА ХІХ З’ЕЗДЗЕ БСДП

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Андрэй Казановіч
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Ігар Барысаў
Віншаванне з Новым 2019 годам!
Андрэй Казановіч
Минские договоренности по Нагорному Карабаху
як хутка знiкне заслона Стабiльнасцi незменяемага...
Ігар Барысаў
Прамова на пасаду старшыні БСДП
Андрэй Казановіч
Віншую вас грамадзяне Лiтвы са знамянальнай датай —...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

БСДП ВЫКАЗВАЕ САЛІДАРНАСЦЬ І ПАДТРЫМКУ... Заява Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі...
ВЫНІКІ ПАРЛАМЕНЦКАЙ КАМПАНІІ БЫЛІ...         Заява Прэзідыума Беларускай...
СПЫНІЦЬ ПРАКТЫКУ НЕАБГРУНТАВАНЫХ...         ЗАЯВА Прэзідыума Беларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2019 Усе правы абароненыя