Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Палітыка

ПЕРШЫ ТУР МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАЎ У ПОЛЬШЧЫ

панядзелак, 22 Кастрычнік 2018 14:05 Aўтар: Анатоль Сідарэвіч

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Учора ў Польшчы прайшоў першы тур мясцовых выбараў. Выбіралі войтаў гмін,
бурмістраў і прэзідэнтаў гарадоў, дэпутатаў у гмінныя і павятовыя рады, ваяводскія
соймікі, а таксама ў раённыя рады ў Варшаве. 
 
У галасаванні ўзялі ўдзел больш за 51 працэнт выбаршчыкаў. Сваіх кандыдатаў
вылучалі 10 партый і блокаў.
 
На левым флангу выступаў Саюз левых дэмакратаў у блоку з Уніяй працы, Польскай
сацыял-дэмакратыяй, Польскай сацыялістычнай партыяй, Польскай лявіцай і Рухам
гаспадарчага адраджэння імя Эдварда Герэка. Як і на парламенцкіх выбарах у 2015 годзе,
асобна ішла партыя Разам.
 
Шанцы левых на гэтых выбарах ацэньваліся вельмі нізка. Вынікі галасавання
пацвердзілі прагнозы. Партыя Разам, паводле папярэдніх вынікаў, набрала 1,4 працэнта
галасоў (у 2015 годзе яна мела падтрымку 3,6 адсотка выбаршчыкаў). Левы блок
пераадолеў выбарчы парог (5,7 працэнта галасоў), але яго лідэры перад другім турам
выбараў не перапоўненыя аптымізмам.
 
Невысока ацэньваліся перспектывы самай старой палітычнай арганізацыі – Польскай
сялянскай партыі, аднак нечакана для многіх яна набрала каля 17 працэнтаў галасоў.
Асноўнымі ж гульцамі былі сёлета ўрадавая партыя Права і Справядлівасць (ПіС), якая
мае абсалютную большасць у польскім парламенце, і Грамадзянская кааліцыя, у якую
ўвайшлі дзве партыі – ліберальная Грамадзянская платформа (кіравала Польшчай да 2015
года) і таксама ліберальная, але бліжэйшая да цэнтру Сучасная, якая з’явілася на
палітычнай арэне перад выбарамі 2015 года ў Сойм і ўвайшла ў парламент.
Назіральнікі сцвярджаюць: ПІС небезумоўна выйграла ў ваяводствах, але прайграла ў
гарадах, асабліва буйных.
 
Паводле папярэдніх вынікаў, ПіС дасягнула поспеху на выбарах у соймікі ў 9
ваяводствах – Лодзкім, Люблінскім, Мазавецкім, Малапольскім, Ніжнесілезскім,
Падкарпацкім, Падляшскім, Свенткрыжскім і Сілезскім, але ў некаторых ваяводскіх
сойміках ёй давядзецца шукаць саюзнікаў. Між тым лідэр Польскай сялянскай партыі
Уладзіслаў Касіняк-Камыш ужо заявіў, што яго партыя не будзе ствараць кааліцыі з
Правам і Справядлівасцю.
 
Пагатоў не з’яўляецца саюзнікам ПіС Грамадзянская кааліцыя, якая паспяхова
выступіла ў астатніх сямі ваяводствах -- Апольскім, Вармінска-Мазурскім,
Вялікапольскім, Заходнепаморскім, Куяўска-Паморскім, Любускім і Паморскім.
Грамадзянская кааліцыя паспяхова правяла выбарчую кампанію ў Варшаве, Беластоку,
Лодзі, Любліне і Познані. Яе прадстаўнікі сталі прэзідэнтамі гэтых гарадоў. Прадстаўнік
кааліцыі выйшаў у другі тур на выбарах прэзідэнта Гданьска.
 
Пры выбарах у мясцовыя органы ўлады ў Польшчы дзейнічае мажарытарная сістэма:
абраным лічыцца кандыдат, які набраў больш за 50 адсоткаў галасоў. Пры гэтым
назіральнікі і палітолагі сочаць за партыйнымі рэйтынгамі. Вынікі першага тура мясцовых
выбараў у Польшчы паказваюць: хоць Права і Справядлівасць і дасягнула поспеху (32,3
працэнта), пазіцыі гэтай партыі значна слабейшыя, чым у 2015 годзе.
 
Другі тур выбараў адбудзецца 4 лістапада.
Анатоль Сідарэвіч

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

09.12 НА З’ЕЗДЗЕ СДПГ
06.12 Объединение или разъединение?
02.12 Идеологи побеждают неврологов
01.12 ВЫБРАНЫЯ СТАРШЫНЬКА І СТАРШЫНЯ СДПГ
15.11 Фальсификации и фальсификаторы
07.11 Два счетчика. Почему Минск считает, что уже заплатил за российские преференции

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Андрэй Казановіч
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Ігар Барысаў
Віншаванне з Новым 2019 годам!
Андрэй Казановіч
Минские договоренности по Нагорному Карабаху
як хутка знiкне заслона Стабiльнасцi незменяемага...
Ігар Барысаў
Прамова на пасаду старшыні БСДП
Андрэй Казановіч
Віншую вас грамадзяне Лiтвы са знамянальнай датай —...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

БСДП ВЫКАЗВАЕ САЛІДАРНАСЦЬ І ПАДТРЫМКУ... Заява Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі...
ВЫНІКІ ПАРЛАМЕНЦКАЙ КАМПАНІІ БЫЛІ...         Заява Прэзідыума Беларускай...
СПЫНІЦЬ ПРАКТЫКУ НЕАБГРУНТАВАНЫХ...         ЗАЯВА Прэзідыума Беларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2019 Усе правы абароненыя