Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Палітыка

САМАЕ ЦЯЖКОЕ – ВЫВЕСЦІ САЎКОВАСЦЬ

субота, 1 Люты 2020 11:42 Aўтар: Анатоль Сідарэвіч

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

САМАЕ ЦЯЖКОЕ – ВЫВЕСЦІ САЎКОВАСЦЬ

Чым не задаволеныя “Народная Воля” і Аляксандр Фядута
 
Пачну па-расійску.
 
В кои-то годы “тытульная апазіцыя”, як яе называе Валер Карбалевіч, здолела
дамовіцца. І што? “Народная Воля”, якая ледзь не дваццаць гадоў папікала, дакарала,
ушчувала, вінаваціла і нярэдка палівала лайном апазіцыю за няздольнасць дамаўляцца, у
той жа дзень, як апазіцыя дамовілася, учыніла фортэль і інфармацыю пра гэта загнала на
другую паласу, на правы яе бок – у адзін шэраг з іншымі матэрыяламі. Калі б я не быў
зацікаўленым чытачом, то мог бы яе і не заўважыць, бо там спачатку ідзе матэрыял пра
мачымасць каранвіруса ў “Вялкім камені”, потым пра пошукі зніклага чалавека і нарэшце
тэкст “Апазіцыя прыдумала складаную схему абрання адзінага кандыдата”. І гэта не
ўласная інфармацыя “Народнай Волі”, а перадраная з сайту “Нашай Нівы”, ды толькі са
Улавілі канатацыю гэтага загалоўка? Не рады спадар Сярэдзіч, што апазіцыя нарэшце
дамовілася вылучыць адзінага кандыдата. Схема яго не задаволіла. І прапануе нам
прачытаць на 2-й старонцы газеты прынагодны артыкул “агитатора, горлана, главаря»
Аляксандра Фядуты.
 
У мяне не раз нараджалася думка, што варт было б забараніць спадару Фядуту
выказвацца і пісаць на пэўныя тэмы. Але ў нашай краіне, як вядома, багавейліва ставяцца
да свабоды слова – аснаватворнага прынцыпу дэмакратыі, прынцыпу, уклад у
сцвярджэнне і замацаванне якога ў штодзённым жыцці Беларусі зрабіў сам спадар Фядута,
калі быў галоўным ідэолагам у спадара Лукашэнкі. Газеты з белымі плямамі памятаеце?
Артыкул спадара Фядуты – нават не экспрэсія, а вулканічнае вывяржэнне. Сутнасць яго
шматслоўнага артыкула зводзіцца да адмоўнай характарыстыкі імаверных прэтэндэнтаў за
званне адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта. Усіх, чые імёны і прозвішчы аўтар
вылучыў тлустым шрыфтам. Ім, прэтэндэнтам, не тое што краіну нельга даверыць – нават
«ферму по выращиванию кроликов». Некампетэнтныя яны, досведу не маюць. І спадар
Фядута падпісвацца за іх вылучэнне не будзе.
 
У 1994 годзе сотні і сотні тысяч людзей (а ў сталіцы дык і большасць выбаршчыкаў)
лічылі, што не можа быць паспяховым кіраўніком дзяржавы дырэктар не самага
паспяховага саўгаса, а спадар Фядута лічыў, што гэта якраз той самы чалавек, якому
можна даверыць не толькі саўгас. І подпіс свой паставіў за яго, і агітаваў, і новую
ідэалогію праводзіў… І што? Беларусь, якой у 1990-м зайздросцілі палякі, цяпер
знаходзіцца, паводле розных ацэнак, у заключнай “дзявятцы” ці то “шасцёрцы” самых
бедных краін Еўропы. За нашай дзяржавай ідуць Сербія, Албанія, Косава, Украіна, Боснія
і Гецагавіна, Малдова – краіны, у якіх ішлі ці нават ідуць войны, якія, як Малдова і
Украіна, сталі ахвярамі агрэсіі і страцілі частку тэрыторыі. А на нас ніхто не нападаў, у
нас на вуліцах не страляюць, у нас славутая “стабільнасць” і не менш славутая
“беларуская мадэль”, якія прывялі да таго, што сярэднестатыстычныя беларускі і
беларусы выдаткоўваюць цяпер большую частку даходаў на ежу (на унітаз, як кажуць у
Ці адчувае спадар Фядута сваю віну за такі стан рэчаў?
 
Як і ў 1994-м, спадар Фядута за брацкія адносіны з Расіяй, за расійскі рынак і ўжо
заяўляе, што апазіцыянеры, на яго разуменне, збіраюцца рэзаць «по живому». Астапа так
панесла, што ён, імаверна, не прачытаў пятае патрабаванне да магчымага кандыдата:
добрасуседскія адносіны адносіны з Расіяй і Еўрасаюзам. Ці спадар Фядута лічыць
рэзаннем па жывому пастулат аб выхадзе з Саюзнай дзяржавы і Арганізацыі дагавора аб
калектыўнай бяспецы? Дык так і трэба пісаць: я за Саюзную дзяржаву і ўваходжанне 
Беларусі ў ваенна-палітычны блок, эмблема якога – пародыя на эмблему НАТО; і маяк я
клаў на 18-ы артыкул Канстытуцыі Беларусі.
 
А яшчэ спадара Фядуту трывожаць пытанні сацыяльнага забеспячэння і сацыяльнай
абароны, лёс “гігантаў сацыялістычнай прамысловасці” кшталту МАЗа, БелАЗА і МТЗ,
канцэпцыя аграрнай рэформы… І ў гэты увесь Фядута. Ён па-ранейшаму думае, што
прэзідэнт павінен вырашаць усё, быць і дырэктарам, і заўхозам у адной асобе. А навошта
тады урад? Навошта парламент? Ці па-ранейшаму спадар Фядута хоча бачыць гэтыя
інстытуты дадаткам да не прадугледжанага Канстытуцыяй органа рэальнай улады –
адміністрацыі прэзідэнта? Спадар Фядута задумваўся калі-небудзь пра тое, што трэба
правесці канстытуцыйную рэформу? А што рабіць з судамі? Што рабіць з праваахоўнымі
органамі? Як рэфармаваць войска? Вось тыя праблемы, якія павінен разам з парламентам
і ўрадам вырашаць прэзідэнт, а гаспадаркай няхай кіруе калектыўны заўхоз – кабінет
міністраў. Так у Польшчы, так у Чэхіі, так у Латвіі і Літве, так у Нямеччыне і Венгрыі з
Аўстрыяй… Так нават у Францыі, дзе прэм’ер-міністра рэальна выбірае парламенцкая
большасць. Але Фядута, як тыповы савецкі чалавек, па-ранейшаму думае: раз прэзідэнт
начальнік, то і кіраваць павінен усім.
 
Цяжка яна выводзіцца, наша саўковасць. Нават у людзей з дыпломамі.
 
Анатоль Сідарэвіч.
31 студзеня 2020 г.

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

24.02 У Брэсце затрыманы намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП
10.02 Ці паразумеюцца “старая” і “новая” апазіцыя?
13.01 Оккупанты на районе: о сущностных характеристиках государственной системы РФ
09.01 Не стоит играть в игры, навязываемые Лукашенко
08.01 Перевёрнутая страница. Необратимость...
15.12 Мы не маем маральнага права ісці на Усебеларускі народны сход...

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Andrej Kazanovich
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Andrej Kazanovich
Паважаные Грамадзяне
Третья сила CHN в судьбе Беларусии.
Нам не нужы жалкие извинения этих пособников...
Падтрымка рэпрэсіі фінансавымі структурамі ЕС
Ігар Барысаў
Справаздачны даклад Цэнтральнага камітэта XХ з’езду...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

БСДП не будзе прымаць удзел у VI...  Прэзідыум БСДП абмеркаваў запрашэнне з апарата Савета...
Заявление Брестской областной...         Заявление Брестской областной...
БСДП асуджае затрыманне сваіх таварышаў          ЗаяваПрэзідыумаБеларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2021 Усе правы абароненыя