Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Грамадства

Алег Трусаў прадставіў у Горадні «Гісторыю сярэднявечнай Эўропы»

панядзелак, 21 Лістапад 2016 14:11 Крыніца: Радыё Свабода

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Алег Трусаў распавёў, што напісаньню кнігі папярэднічала шматгадовая археалягічная праца.

Калісьці Вацлаў Ластоўскі напісаў першую гісторыю Беларусі, створаную зь беларускага пункту гледжаньня. Мінула больш за сто гадоў, і больш шырокую задачу выканаў гісторык і археоляг, кіраўнік ТБМ Алег Трусаў, які прадставіў сваю кнігу ў гарадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця.

Усе нашы суседзі пішуць гісторыю па-свойму, кажа Трусаў. Для адных гістарычны пэрсанаж герой, для іншых ён вораг. Напрыклад, забойца вялікага князя Міндоўга ўцёк у Пскоў, і расейцы яму пакланяюцца як сьвятому Цімафею.

Што датычыць краін аддаленых, то цяжкасьць была ў адаптацыі імёнаў і датаваньні некаторых падзеяў. Напрыклад, імя караля-гішпанца будзе пісацца Хуан, а такое ж імя ў выпадку, калі б ён быў партугальцам, трэба пісаць Жоан. У гэтым аўтару дапамагаў знаўца замежных моваў і перакладчык Лявон Баршчэўскі. Што датычыць датаў, то часам існуюць дзьве адрозныя, і Алег Трусаў у такіх выпадках пісаў «канец стагодзьдзя» альбо «пачатак стагодзьдзя», каб не зрабіць памылкі.

Немалое месца ў сярэднявечнай гісторыі Беларусі займала супрацьстаяньне з нямецкім ордэнам. Алег Трусаў зазначае, што спачатку мэтай экспансіі не былі нашы землі. Рыцары наступалі на палабскіх славян, затым на прусаў. І тыя, і другія былі паганцамі. На Горадню, Наваградак, іншыя гарады крыжакі сталі нападаць пазьней. Пасьля таго, як князь Тройдзень пасяліў пад Горадняй прусаў, якія ратаваліся ад нямецкага ордэну.

Алег Трусаў працаваў на раскопках на Гарадзеншчыне ў некалькіх месцах: у Міры, Лідзе, Наваградку, Крэве, Горадні. Аб’ектамі былі замкі і старыя цэрквы. Такім чынам ён вывучаў як археоляг беларускае сярэднявечча, падмуркі дзяржаўнасьці.

http://gdb.rferl.org/92BD7B81-269B-4C8E-A59A-3D400EC5F4A9_w610_r0_s.jpg" alt="Вокладка кнігі Алега Трусава" class=" enhanced">

Вокладка кнігі Алега Трусава

 

Алег Трусаў кажа, што, калі скласьці час, які ён правёў у Горадні на раскопках, жыў, працаваў, адкрыцьці пэўныя рабіў, то можа атрымацца некалькі гадоў.

Трусаў сьцьвярджае, што сярэднявечная Беларусь наўрад ці існавала ў сьвядомасьці народу, пакуль яе не стварыў у літаратуры Уладзімір Караткевіч, які напісаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Зямлю пад белымі крыламі»:

«Караткевіч — чалавек, які даў нам такую Беларусь, пра якую раней ніхто й ня ведаў. Склаў прыгожы вобраз. І фактычна гэты вобраз быў рэалізаваны 25 гадоў таму. На маю думку, для нас Караткевіч — постаць вельмі важная. Гэта запозьнены рамантык. Рамантыкі ўзьнялі народы Эўропы ў ХІХ стагодзьдзі, а Караткевіч нас — праз сто гадоў. Роля яго яшчэ да канца не ацэненая. Я памятаю, як у школы паступіла „Зямля пад белымі крыламі“. Што мы вучылі ў школе? Зашмальцаваны падручнік Абэцэдарскага і Загарульскага „Гісторыя БССР“, прычым гэта ж быў факультатыў, можна было не вучыць. А калі ў школьнай бібліятэцы зьявілася „Зямля пад белымі крыламі“, я прачытаў яе і зусім па-іншаму паглядзеў на Беларусь».

Важную ролю ў гісторыю сярэднявечнай Беларусі адыграў кароль Стэфан Баторы.

«Мне як гісторыку Баторы вельмі падабаецца, таму што фактычна ён выратаваў Рэч Паспалітую. Чалавек нэўтральны, карэнны вугорац, польскай мовы ня ведаў, як і беларускай, размаўляў на латыні збольшага. Але ён прывёў войска вугорскае. Ён ваяр, перамагаў туркаў і перамог Івана Жахлівага. Для нас гэта постаць як Вітаўт. Дарэчы, ён быў талерантным, запрасіў габрэяў. Ён стварыў езуіцкую сыстэму адукацыі, унівэрсытэт у Вільні — таксама ягоная заслуга. І менавіта ён першы зрабіў Горадню неафіцыйнай сталіцай. Кракаў не любіў, там была нелюбімая жонка. Дзяўчаты тут прыгожыя, ну й паляваньне, якое ён любіў. Дарэчы, калі я праводзіў раскопкі на Старым замку, мы часта знаходзілі зубрыныя рогі, косткі, яўна сьведчаньне іхных званых абедаў.

Для мяне гэтая постаць цалкам станоўчая, тым больш ён вельмі любіў Беларусь. Дапамог троху зьмякчыць Люблінскую унію, і Статут быў прыняты трэці. Галоўнае — выйгралі Лівонскую вайну. Каб не Баторы, наўрад ці мы вярнулі б Полацак і ўсё астатняе. Для нас гэта фігура надзвычай важная».

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

06.02 Раскладка не в пользу Москвы
10.12 Мнения экспертов: Стоит ли переименовывать улицы в Бресте?
08.12 Сапсаваны некралог
23.11 Чужие нас убивают – это плохо, свои - это хорошо!?
13.11 Адекватность наказаний за наркопреступления в Беларуси остается под вопросом
15.10 Возможен вариант, когда белорусы просто не заметят противостояния вокруг автокефалии УПЦ

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Андрэй Казановіч
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Ігар Барысаў
Віншаванне з Новым 2019 годам!
Андрэй Казановіч
Минские договоренности по Нагорному Карабаху
як хутка знiкне заслона Стабiльнасцi незменяемага...
Ігар Барысаў
Прамова на пасаду старшыні БСДП
Андрэй Казановіч
Віншую вас грамадзяне Лiтвы са знамянальнай датай —...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

ДАГАВОР АБ СТВАРЭННІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ -...         ДАГАВОР АБ СТВАРЭННІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ...
Заява Прэзідыума БСДП “Аб ваенных...         ЗаяваПрэзідыума БСДП“Аб ваенных...
Зварот Прэзідыума БСДП у сувязі з...          Зварот Прэзідыума Беларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2019 Усе правы абароненыя