Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Грамадства

«Немагчыма ахоўваць усе крамы і офісы», — Мечыслаў Грыб пра інцыдэнт з бэнзапілой

панядзелак, 10 Кастрычнік 2016 15:49 Крыніца: Радыё Свабода

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Беларускі палітык, генэрал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб кажа, што ў трагедыі, якая адбылася 8 кастрычніка ў гандлёвым цэнтры «Эўропа» нельга вінаваціць міліцыянтаў.

«Здарэньне ў ГЦ „Эўропа“ – вельмі цяжкае, жорсткае і эмацыйнае. Але абвінаваціць нейкі канкрэтны дзяржаўны орган, які не прадугледзеў, немагчыма, на мой погляд. Сёньня нельга ўзяць пад ахову ўсе гандлёвыя пункты і офісныя будынкі. Гэта проста немагчыма. Тое самае ў найбольш дэмакратычных краінах – там таксама адбываюцца напады, не зьвязаныя з арганізаванай злачыннасьцю. Таму я б нікога не вінаваціў у гэтым», — кажа Грыб.

Ён лічыць, што зараз найбольш важна разабрацца, што гэта за малады чалавек, як ён апынуўся ў краме, які яго фізычны і псыхічны стан, чым ён захапляецца, чаго ён наглядзеўся, што яго змусіла нападаць на людзей з бэнзапілой:

«Пакуль няма ні справы, ні вынікаў экспэртызы, таму цяжка казаць, хто вінаваты. Трэба ведаць, што за сям’я, што за школа і ВНУ, дзе ён вучыўся, – усё гэта трэба аналізаваць, каб сказаць, што стала прычынай трагедыі і як яе можна было пазьбегнуць».

http://gdb.rferl.org/D071BFAA-D33F-42DE-BBC2-68699AE96523_w610_r0_s.jpg" alt="У гандлёвым цэнтры «Эўропа» пасьля здарэньня" class=" enhanced">

У гандлёвым цэнтры «Эўропа» пасьля здарэньня

 

Мечыслаў Грыб скептычна ставіцца да абвінавачваньняў праваахоўных органаў – іхныя супрацоўнікі не павінны па змаўчаньні ахоўваць усе крамы:

«Цяжка ацаніць работу праваахоўных органаў. Яны ж не былі на месцы здарэньня. І яны не павінны былі там быць – там няма ніякіх аб’ектаў, дзе мусіць дзяжурыць міліцыя. А чалавек, які ў выніку затрымаў забойцу, апынуўся на месцы злачынства. І дзякуючы яго гераізму забойцу ўдалося затрымаць. Але падставаў казаць пра тое, што міліцыя спрацавала кепска, няма. Трэба ўлічваць, ці павінны міліцыянты былі быць у гэтым гандлёвым цэнтры; калі ім паведамілі і за які час яны прыбылі».

Што да сродкаў самаабароны, то яны ў Беларусі ёсьць, але іх выкарыстаньне можа стаць прычынай таго, што ахвяра нападу сама будзе прыцягнутая да крымінальнай адказнасьці, падкрэсьлівае Грыб:

«Ёсьць сродкі самаабароны, якія можна насіць пры сабе: гэта газавыя балёнчыкі і электрашокеры. Калі ёсьць спэцыяльны дазвол, то можна мець і агнястрэльную зброю. Але праблема ў тым, што ў нас засталіся выключна савецкія падыходы да абароны і самаабароны. Што маецца на ўвазе? Часьцей за ўсё чалавек, які абараняецца, пасьля прыцягваецца да крымінальнай адказнасьці – за тое, што перавысіў межы неабходнай абароны. Але гэтыя межы вельмі размытыя, і вельмі часта ацаніць аб’ектыўна вельмі цяжка. Таму людзі баяцца займацца самаабаронай, каб пасьля не аказацца на месцы падсуднага. Гэтае пытаньне даўно існуе, але яно не распрацоўваецца, на жаль».

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

14.11 Фігавы лісток апазіцыі (меркаваннi былога сябра партыi)
28.10 Эксгумация настоящего. Что изменит вынос Франко из мавзолея
25.06 Ларыса Жыгар: Заўтра гэта можа здарыцца з вамі і вашымі дзецьмі
01.05 Віншаваньне старшыні БСДП з Міжнародным днём салідарнасці працоўных 1 Мая
06.02 Раскладка не в пользу Москвы
10.12 Мнения экспертов: Стоит ли переименовывать улицы в Бресте?

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Андрэй Казановіч
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Ігар Барысаў
Віншаванне з Новым 2019 годам!
Андрэй Казановіч
Минские договоренности по Нагорному Карабаху
як хутка знiкне заслона Стабiльнасцi незменяемага...
Ігар Барысаў
Прамова на пасаду старшыні БСДП
Андрэй Казановіч
Віншую вас грамадзяне Лiтвы са знамянальнай датай —...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

БСДП ВЫКАЗВАЕ САЛІДАРНАСЦЬ І ПАДТРЫМКУ... Заява Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі...
ВЫНІКІ ПАРЛАМЕНЦКАЙ КАМПАНІІ БЫЛІ...         Заява Прэзідыума Беларускай...
СПЫНІЦЬ ПРАКТЫКУ НЕАБГРУНТАВАНЫХ...         ЗАЯВА Прэзідыума Беларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2019 Усе правы абароненыя