Гісторыя і культура
Мікалай ШЫЛА
У жыцьці кожнага чалавека ёсьць многа ўспамінаў. Але з іх заўсёды бываюць успаміны, якія застаюцца на ўсё жыцьцё ў памяці, хвалюючыя і яскравыя, успаміны аб тым, што вызначыла ўвесь далейшы шлях жыцьця. Хачу з Вамі, чытачы, падзяліцца адным з гэткіх успамінаў, аб падзеях, удзельнікам якіх быў тады і я, пішучы гэтыя радкі.
Ідэя незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны Беларусі ў нашых галовах нарадзілася і разьвівалася яшчэ да рэвалюцыі 1917 г. На сходах, на мітынгах, у прыватных гутарках яна заўсёды высоўвалася, але ажыцьцявіць яе тады яшчэ не хапала ў нас сілы, а тыя аргумэнты, якія былі ў нашых руках, мы лічылі яшчэ недастатковымі. Супраціў быў вельмі вялікі з боку ўсіх небеларускіх элемэнтаў, а асабліва расейцаў, якія ў Радзе Б.Н.Р. мелі сваіх прадстаўнікоў. Ды і сярод сябе мы мелі людзей, якія гаварылі, што яшчэ зарана падымаць гэтае пытаньне, што трэба да яго добра падрыхтавацца, усебакова разгледзець, зважыць і ўпэўніцца.
Але праца ішла, ня спынялася. Сеялася агітацыя, вялася прапаганда. Думка незалежнасьці ня сьціхала, а дзе толькі была магчымасьць пашыралася. Пішучаму гэтыя радкі прыходзілася не адзін раз выступаць сярод расейскіх эсэраў, сярод жыдоўскіх партыяў (Поалей Сіон, Бунд), польскай ППС і літоўскай (апошняя падтрымівала нас), ня лічачы украінцаў, якія ішлі з намі рука ў руку, плячо ў плячо.
Першы раз ідэя Незалежнасьці выказалася на спатканьні Новага Году 1918: “Беларуская Хатка”, апартамэнты якой не маглі зьмясьціць усіх жадаючых прыняць удзел у спатканьні, была першым гмахам, дзе была ў вузкім кругу беларускага грамадзтва абвешчана незалежнасьць Беларусі. У часе навагодніх прывітаньняў я на вялікім аркушы друкарскай паперы напісаў: “Няхай жыве Вольная, Незалежная, Непадзельная Беларусь!” і пусьціў для подпісу. Мігам аркуш быў запоўнены подпісамі і рознымі патрыятычнымі лёзунгамі. Варонка, Купала, Бядуля, Ядвігін Ш., Кудзелька, Галубок, Мамонька, Грыб, Смоліч, Рак-Міхайлоўскі, Ярушэвіч, Езавітаў, Жылка і шмат, шмат іншых, каля 70 асобаў былі ўдзельнікамі гэтае ўрачыстасьці. Па тэлефону прывіталі Я. Лёсіка і А. Гаруна з Новым Годам і паведамілі ім аб нашых подпісах. Яны ўмомант прыйшлі з свае кватэры і падпісаліся і прынялі ўдзел у агульным радасным сьвяткаваньні. Дакумэнт гэты забраў Я. Варонка, у якога ён, магчыма, і захоўваецца цяпер у Амэрыцы.
24-га Сакавіка 1918 году. 18 гадзіна. З усіх бакоў Менску у будынак на Захараўскай вуліцы сходзяцца сябры Рады Б.Н.Р. на чарговае паседжаньне. На парадку дня адно пытаньне: Абвешчаньне Незалежнасьці Нашае Бацькаўшчыны Беларусі. У поўнай цішы Старшыня Рады Б.Н.Р. Язэп Лёсік адчыняе паседжаньне. Усе радныя ў поўным зборы. Месцы для гасьцей усе шчыльна запоўнены. Па выпаўненьні фармальнасьцяў раздаецца ўрачысты голас Старшыні Я. Лёсіка: Слова для дакладу па адзінаму пытаньню сяньняшняга парадку дня – абвешчаньня Незалежнасьці Беларусі – мае радны Язэп Варонка.
Паліліся поўныя запалу і веры ў нашую будучыню словы дакладчыка. Па пералічэньні і разглядзе гістарычных этапаў нашага народу і нашае Бацькаўшчыны, ён пераходзіць д геаграфічнага напісаньня нашае Краіны, сьцьвярджаючы факт, што ня гледзячы на шматвяковую няволю, наш народ захаваў сваю мову, культуру, звычаі і г. д. і што па свайму геаграфічнаму палажэньню мы творым асобную суцэльнасьць. Бурнымі, доўганямоўкнучымі воплескамі спатыкае заля апошнія словы дакладчыка. “Няхай жыве Вольная, Незалежная ў Яе этнаграфічных межах, Непадзельная Беларусь!” “Няхай жыве Беларускі Народ!” “Няхай жывуць усем народы, насяляючыя Беларусь!” Саля гудзела.
Пасьля кароткага перапынку пачаліся спрэчкі па дакладу. Усе беларускія партыі, як адна, злажылі дэклярацыі, падтрымліваючыя тэзы дакладчыка. З такімі-ж дэклярацыямі выступілі прадстаўнікі жыдоўскіх палітычных партыяў Поалей Цыон і Бунду, у якіх яны ад імя сваіх партыяў заяўлялі, што Беларускі Народ мае поўнае права кіраваць сваім жыцьцём і пастанаўляць аб сваім лёсе. Супроць даклада выступілі расейскія кадэты і эсэры, матывуючы сваё становішча тым, што адарваўшыся ад Расеі, Беларусь можа ў віхры палітычных падзеяў загінуць. Іхнія цьверджаньні былі разьбітыя выступаючымі сябрамі Рады. На гэтым месцы мушу адзначыць, што прадстаўнік польскае меншасьці ад ППС, сп. Прыстар, у сваёй яскравай прамове выступіў супроць кадэтаў і эсэраў. “Даволі – казаў ён – вы душылі нас, палякоў, і даволі вам душыць беларусаў! Настала пара, каб усе народы сталі вольнымі і жылі паводле сваіх традыцыяў і звычаяў!” Выступала яшчэ шмат прамоўцаў, якія падтрымлівалі прапанову, уносілі свае папраўкі і заўвагі. Каля поўначы Старшыня Язэп Лёсік па прапанове спыняе спрэчкі і ўносіць прапазыцыю выбраць рэдакцыйню камісію, якая-б апрацавала рэзалюцыю і Ўстаўную Грамату да Беларускага Народу. Прапанова аднагалосна прыймаецца. Выбіраецца Камісія, у склад якой уваходзяць усе прадстаўнікі партыяў і групіровак. Абвяшчаецца перапынак на поўгадзіны. Камісія пачала працу, а радныя, разьбіўшыся на групы, жыва дзеляцца ўражаньнямі сходу. Званок. Радныя займаюць свае месцы. Урачыстая цішыня. Аб працы Рэдакцыйнай Камісіі дакладае радны Язэп Варонка. Паліліся велічныя словы рэзалюцыі і Ўстаўной Граматы па салі, каб потым рэхам разьнесьціся па Беларусі і па ўсяму сьвету. Бурныя, доўнанямоўкнучыя воплескі і поклічы “Няхай жыве Вольная Незалежная Беларусь!” пракаціліся па яшчэ сонным Менску праз вокны і дзьверы, як толькі скончыўся даклад Я. Варонкі. Пасьля некаторых паправак пачынаецца паіменнае галасаваньне. Хоць мы былі і ўпэўнены ў добрых выніках галасаваньня, але сэрца неяк трывожна забілася: хацелася, каб усе прысутныя, як адзін чалавек, зьлілі з намі свае галасы ў адзін магутны голас вольнага ад сяньняшняга дня чалавека і нашай Вольнай Бацькаўшчыны, хацелася, каб усе тут прысутныя былі братамі роўнымі і адналькавымі ў нашай Маці Беларусі. Урачыстая хвіліна пачынаецца галасаваньне. І ў гэты ўрачысты мамэнт, калі аднагалосна была прынята Рэзалюцыя і была абвешчана Вольная Незалежная Дзяржава, у салю ўпалі першыя праменьні раньняга сонца. Яно абліло вясеньнім ясным сьветам залю, у якой, як на Вялікдзень у часе хрыстосаваньня, усе радныя аб[д]ымаліся і цалаваліся ад радасьці. І ў гэты мамэнт узышло Сонца Свабоды над нашай шматпакутнай Бацькаўшчынай.
“І Ў ГЭТЫ МАМЭНТ УЗЫШЛО СОНЦА СВАБОДЫ”
Пра ўспаміны Мікалая Шылы
Маецца тэкст, у якім апавядаецца пра гістарычнае пасяджэнне Рады БНР у ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 г.
Аўтарам тэксту быў “стары” беларускі дзеяч Мікалай Шыла.
Пра Мікалая Шылу, пра тое, як ён з юных гадоў далучыўся да вызвольнага руху, як ён са сваімі аднакашнікамі з Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі распаўсюджваў “Нашу Ніву” ды яе выданьні (па сутнасці выданні Беларускай Сацыялістычнай Грамады), а таксама літаратуру расійскіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў, я пісаў у нарысе “Палітычны дэтэктыў 1907 года” (Наша Ніва. 2011. № 31). Пра тое, як дзякуючы допісам Міколы Шылы ў “Нашу Ніву” мне збольшага ўдалося рэканструяваць ход забастоўкі вучняў Маладзечанскай семінарыі, можна прачытаць на сайце газеты “Наша Ніва” (http://nn.by/?c=ar&i=74120). А яшчэ можна пачытаць успаміны былога вучня семінарыі генерал-маёра Лукаша Калядкі і прадмову да іх (гл.: Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 4. Мн.: Лімарыус, 2011. С. 179–215).
І ўсё ж трэба што-колечы дадаць.
Мікалай Шыла нарадзіўся ў 1888 г. у в. Бакшты Ашмянскага пав. Віленскай губ. (цяпер Івейскі р-н Горадзенскай вобл.). Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. За рэвалюцыйную дзейнасць яго ў 1907 г. узялі пад варту. У менскай турме ён пазнаёміўся з таварышамі па партыі Алесем Бурбісам, ды Якубам Коласам, а таксама з будучым аднапартыйцам Алесем Гаруном. У красавіку 1909 г. Віленская судовая палата асудзіла яго на месяц зняволення ў крэпасьці. Выйшаўшы на волю, Шыла нейкі час жыў у Вільні. Быў акторам Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні і трупы Ігната Буйніцкага.
У 1914 г. Шылу мабілізавалі ў царскае войска. У 1917 г. ён браў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях. Быў сябрам выканаўчага камітэта Барысаўскага павятовага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У кастрычніку ўдзельнічаў у працы ІІІ з’езду БСГ і стаў сябрам Цэнтральнага Камітэта партыі. Быў дэлегатам на беларускім вайсковым з’ездзе Заходняга фронту, 12-й арміі Паўночнага фронту і Балтыйскага флоту. Выбраны ў Цэнтральную Беларускую Вайсковую Раду, стаў яе пісарам. Акрамя таго, быў сябрам выканаўчага камітэта Вялікай Беларускай Рады.
Удзельнік Усебеларускага З’езду, Шыла быў сакратаром Выканаўчага Камітэту Рады Усебеларускага З’езду. 19 сакавіка 1918 г. ён стаў радным БНР, а 24–25.03.1918 быў у ліку тых, хто прымаў 3-ю Устаўную Грамату. Выконваў абавязкі пісара Рады БНР.
1 мая 1918 г. Шыла стаў адным з заснавальнікаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У літаратуры можна прачытаць, што ў 1918–1920 гг. ён быў старшынёю партыі. У снежні 1920 г. на зьездзе БПС-Р яго выбралі сябрам ЦК. У 1921 г. удзельнічаў у працы І Усебеларускай палітычнай канфэрэнцыі ў Празе, якая прызнала адзіным прадстаўнічым органам Беларусі Раду БНР, а адзіным законным урадам Беларусі – Раду Міністраў БНР.
У Вільні Шыла цесна супрацоўнічаў з левымі эсэрамі, якія стварылі Беларускую Рэвалюцыйную Арганізацыю. У 1923–1924 гг. ён быў рэдактарам-выдаўцом газэтаў “Змаганьне”, “Голас Беларуса” і “Сын Беларуса”. У 1925 г. за рэдактарскую дзейнасць быў кінуты ў турму на Лукішках.
Пасля прыходу ў 1939 г. у Заходнюю Беларусь бальшавіцкай улады разам Шыла разам з Наталляй Арсеньневай, Міхасём Машарам, Ежы Путрамантам і Максімам Танкам працаваў у рэдакцыі вілейскай “Сялянскай газеты”. У час нямецка-савецкай вайны настаўнічаў у роднай вёсцы. У чэрвені 1944 г. удзельнічаў у ІІ Усебеларускім Кангрэсе.
Апынуўшыся на эміграцыі, Шыла разам з гісторыкам і паэтам Хведарам Ільяшэвічам рэдагаваў часопіс “Шляхам Жыцьця” і інфармацыйны лісток (з № 2 бюлетэнь) “Апошнія весткі”. У эмігранцкім друку апублікаваны яго ўспаміны пра нашаніўскі асяродак, Цётку і Алеся Гаруна ды пасяджэньне Рады БНР 24–25.03.1918. Апошнім ягоным тэкстам было віншаванне з днём 25 Сакавіка беларускім уцекачам у лягеры перамешчаных асобаў у Ватэнштэце.
Калі Мікола Абрамчык стаў фармаваць на эміграцыі Раду БНР і калі вынікла палеміка паміж яго прыхільнікамі і прыхільнікамі Беларускай Цэнтральнай Рады на чале з Радаславам Астроўскім, Шыла ўзяў бок БЦР і Астроўскага.
Памёр Мікалай Шыла 6 красавіка 1948 г. у Браўншвайгу (Ніжняя Саксонія, Нямеччына). Зрэшты, гісторык Алег Гардзіенка напісаў, што памёр Шыла ў Госьляры. Месца яго пахавання невядомае.
Свае ўспаміны пра пасяджэнне Рады БНР 24–25 сакавіка 1918 г. Мікалай Шыла апублікаваў пад крыптанімам М. Ш. ў 3-м нумары часопіса “Шляхам Жыцьця” за 1947 г., то бок праз 29 гадоў пасьля падзеі, якую ён апісвае.
Памяць хібіць. У свой час я, публікуючы ў кніжцы “Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сьведчаньні” (Мн., 2007) успаміны Макара Краўцова (сапр. прозвішча Косцевіч), звярнуў вагу чытачоў, як аўтар, пішучы пра І. Луцкевіча ў 1919 г., пераблытаў падзеі, што адбываліся ў 1918-м. Нават месяц першае іх сустрэчы М. Краўцоў “перанёс” з сакавіка на кастрычнік 1918-га, бо, маўляў, тады і абмяркоўвалася пытанне пра абвяшчэнне БНР незалежнаю дзяржаваю. Ва ўспінах аб Радзе БНР ён “перанёс” пераўтварэнне Народнага Сакратарыяту ў Раду Народных Міністраў з лістапада на кастрычнік 1918 г. І некаторыя гісторыкі былі паверылі яму. І ў тым самым тэксце Краўцоў пісаў, што само пасяджэнне Рады пачалося раннім вечарам 25 сакавіка[1].
Апіскі? Недагляд? Але ж надрукавана і растыражавана. І недасьведчаны чытач, неафіт можа паверыць у прачытанае і спаслацца на такі тэкст.
Так і з успамінамі М. Шылы. Іх некрытычна ўспрыняў такі вядомы аўтар, як Н. Недасек (Антон Адамовіч), і спасылаўся на іх у сваёй працы “1918—1948. Да трыццатых угодкаў найвызначнейшых падзеяў нашага нацыянальнага руху” (гл.: Спадчына. 1998. № 1. С. 68–70).
Не ведаю, ці пісаў хто з яшчэ жывых сведкаў тых памятных падзей што-небудзь пра ўспаміны Шылы. Ва ўсякім разе гэтае пытанне заслуговае вывучэння, як і пытанне аб асвятленні гісторыі прыняцця 3-й Устаўнай Граматы ў мемуарыстыцы і навуковай літаратуры.
Пачнем з таго, што Шыла называе Беларускую Хатку гмахам. У параўнанні з губернатарскім домам на Саборнай плошчы, у якім кароткі час працавалі беларускія ўстановы ў 1918 г., гэта быў даволі сціплы дом.
Цікавае само па сабе апісанне сустрэчы 1918 года ў Беларускай хатцы. Гэты сюжэт чамусьці адсутнічае ва ўспамінах Людвікі Сівіцкай (Зоські Верас). Сярод тых, хто знаходзіўся ў тую ноч у Беларускай хатцы, Шыла называе Янку Купалу. А Сівіцкая пісала, што яна “першы і адзіны раз” бачыла Купалу на Ўсебеларускім З’ездзе[2]. Ці нельга дапусіць, што ў снежні 1917 і на самым пачатку 1918 г. Купала жыў у Менску, адведваў сваю маці ў Акопах?
Тая ж Л. Сівіцкая пісала, што Алесь Гарун па вяртанні з Сібіры разам са сваёй маці жыў у інтэрнаце ў Беларускай хатцы, што інтэрнатам загадваў Язэп Лёсік, а М. Шыла піша, што ўдзельнікі навагодняй сустрэчы размаўлялі з Гаруном ды Лёсікам па тэлефоне і што тыя “ўмомант прыйшлі з свае кватэры”.
Як бачым, паўстае шэраг пытанняў. Калі ж чытаеш Шылава апісанне пасяджэння Рады БНР, пытанняў паўстае яшчэ больш. Няўжо Старшынёю Рады 24 сакавіка 1918 г. быў Язэп Лёсік. У дакументах зафіксавана, што гэтую пасаду займаў Іван (Янка) Серада. Няўжо дакладчыкам на пасяджэнні быў Язэп Варонка, не Аркадзь Смоліч?
М. Шыла піша што пасьля дакладу і перапынку, усе беларускія партыі, як адна, “злажылі дэклярацыі, падтрымліваючыя тэзы дакладчыка”. Якія беларускія партыі, апроч Сацыялістычнай Грамады, былі прадстаўленыя ў Радзе БНР? Праванародніцкая Беларуская народная партыя сацыялістаў, Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць? Іх прадстаўнікі ў той час у Радзе БНР не засядалі. Што тычыцца БНПС, дык яна ў 1918 г. наўрад ці існавала. Пагатоў у сакавіку 1918 г. у Радзе не засядалі расійскія кадэты. І наогул, 24–25 сакавіка ў Радзе БНР былі прадстаўлены толькі левыя партыі: Беларуская Сацыялістычная Грамада, Паалей Цыён, Бунд, Аб’яднаная габрэйская сацыялістычная партыя, расійскія эсэры і сацыял-дэмакраты (меншавікі), Польская сацыялістычная партыя (ППС). Дарэчы, наконт ППС. Паведамленне аб тым, што прадстаўнікі палякаў кааптаваны ў склад Рады было накіравана дзеячу гэтай партыі Аляксандру Прыстару якраз 25 сакавіка 1918 г. (гл. дакумент 136 у 1-й кнізе І тому “Архіваў БНР”). Сам жа Прыстар – паплечнік Юзафа Пілсудскага – як сябар Выканаўчага Камітэту Рады Ўсебеларускага З’езду мог прысутнічаць на пасяджэнні Рады БНР. Аднак ні Антон Луцкевіч, ні Макар Краўцоў не згадваюць ягонае выступленне. Затое Луцкевіч спыніўся на прамове паляка і земца Канстанціна Дземідовіча-Дземідзецкага, які выступіў… з прарасійскіх пазіцыяў[3].
Можна паказаць яшчэ не адну недакладанасць ва ўспамінах М. Шылы. Тут трэба звярнуць увагу на тое, што галасаванне па пастанове пра абвяшчэнне незалежнасці Беларусі праводзілася, паводле Шылы, пайменна. Гэта цікавы момант. Затое не выклікае даверу цверджанне мемуарыста, што пастанова (М. Шыла піша: рэзалюцыя) пра абвяшчэнне незалежнасці Беларусі была прынятая аднагалосна, бо і сам Шыла на пачатку свайго тэксту піша, што “супраціў быў вельмі вялікі з боку ўсіх небеларускіх элемэнтаў, а асабліва расейцаў, якія ў Радзе Б.Н.Р. мелі сваіх прадстаўнікоў”.
Пра тое, якія групы ў Радзе БНР выступілі супраць незалежнасці Беларусі, мы можам прачытаць у тэкстах А. Луцкевіча і М. Краўцова. Трэба канстатаваць: успаміны Краўцоў пра пасяджэнне Рады БНР 24–25 сакавіка не пярэчаць таму, што пісаў Луцкевіч. Краўцоў асабліва звяртае ўвагу, што барацьба ішла паміж беларусамі і “тоже белорусами”, якія працавалі ў земствах і гарадскіх самакіраваннях. Іх узначальвалі Міканор Ярашэвіч і Павел Злобін. Супраць незалежнасьці Беларусі выступілі і прадстаўнікі габрэйскіх сацыялістычных партый. І калі Луцкевіч напісаў, што выключэннем быў сябар Рады БНР сіяніст-сацыяліст Моўша Мар’ясін, Краўцоў яго паправіў: за незаледжнасць Беларусі выказаўся Давід Мац. Аднак Мац мусіў падпарадкавацца партыйнай дысцыпліне і галасаваць супраць пастановы аб незалежнасці Беларусі.
Цікава, што М. Шыла нічога не напісаў пра тое, як галасавалі за 3-ю Устаўную Грамату. І наогул, з яго успамінаў вынікае, што тэксты пастановы і Граматы былі складзены рэдакцыйнай камісіяй на працягу 30 хвілін (паўгадзіны). Гэтаму нельга даць веры.
…У чым усе мемуарысты салідарныя, дык гэта ў тым, што а 6-й раніцы, калі прымалася пастанова пра абвяшчэнне незалежнасці Беларусі, узышло сонца. Таму можна больш-менш дакладна вызначыць не толькі гадзіну, але хвіліну прыняцця гэтай гістарычнай пастановы.
25 сакавіка 1918 г. ва ўспамінах сябра Рады БНР Мікалая Шылы

НЕЗАБЫЎНЫ ДЗЕНЬ

[1] Краўцоў М. Рада Беларускае Народнае Рэспублікі // Спадчына. 1998. № 1. С. 100. Гэтыя ўспаміны друкаваліся ў газеце “Беларускі Звон” у 1921 г., раней за успаміны А. Луцкевіча.
[2] Верас З. Я помню ўсё: Успаміны, лісты. – Гародня–Wrocław, 2013. С. 61.
[3] Гл.: Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху. Выд. 3-е. – Смаленск: Інбелкульт, 2015. С. 119.