Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Гісторыя і культура

100 гадоў таму. Што трэба памятаць

панядзелак, 12 Лістапад 2018 8:08 Aўтар: Анатоль Сідарэвіч

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сёння, 11 лістапада, адзначаюць 100-годдзе з дня заканчэння Першай сусветнай вайны.

Заканчэнню вайны папярэднічала рэвалюцыя ў Нямеччыне. 9 лістапада кайзер Вільгельм ІІ адрокся ад пасаду. У той дзень, 9 лістапада 1918 г., адзін з лідэраў Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, Філіп Шайдэман (Scheidemann), стаўшы на падваконнік на 2-м паверсе Райхстага і раскінуўшы рукі, выгукнуў: Няхай жыве Рэспубліка! Нейкі рэпарцёр зафіксаваў гэты гістарычны момант на фота.

Нешта я не заўважыў публікацыяў да гэтай даты. Мо таму, што ў Германіі, якая будавала, як пісаў Антон Луцкевіч, самую дэмакратычную рэспубліку ў тагачаснай Еўропе, дэмакратыя змянілася таталітарным рэжымам?

Не ведаю, чаму не ўшанавалі дату Лістападаўскай рэвалюцыі.  Між тым яна мела ўплыў і на Беларусь. Не толькі таму, што пасля адрачэння Вільгельма з неабходнасцю заканчвалася вайнаі нямецкія войскі мусілі пакінуць Беларусь. Не толькі таму, што праз дава дні пасля рэвалюцыі ў Варшаве будзе абвешчана незалежнасць Польшчы, палітычны клас якой быў варожа настаўлены да нашай незалежнасці. А і таму, што ўжо 13 лістапада ў нацыянальнай палітыцы бальшавіцкай партыі пачнецца новы этап. Бальшавіцкая Расія пачне ствараць ланцуг рэспублік-буфераў на сваіх заходніх ускраінах. Рэспублік, якія на думку Леніна і яго прысных, павінны былі стаць альтэрнатывай Беларускай Народнай Рэспубліцы, Латвійскай і Літоўскай Рэспублікам, Украінскай Народнай Рэспубліцы і Эстонскай Рэспубліцы.

У Менску ж, зважаючы на прыход да ўлады ў Берліне сацыял-дэмакратаў, вырашылі паставіць на чале Ўраду БНР таксама сацыял-дэмакрата. Але перш 11 лістапада 1918 года (сто гадоў таму) Рада Беларускай Народнай Рэспублікі перайменавала Народны Сакратарыят ў Раду Народных Міністраў БНР. І ў той самы дзень быў прыняты закон аб правох і абавязках Рады Народных Міністраў, аўтарамі якога былі сябры Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (Партыі народай свабоды) Павел Андрэеў і Уладзімір Самойла, сацыялісты Язэп Варонка і Леанард Заяц, хрысціянскі дэмакрат Антон Крэпскі і член Мінскага праваслаўнага брацтва Міхаіл Бурнашоў. На пасаду старшыні Рады Народных Міністраў быў намінаваны 34-гадовы ветэран беларускага руху, аўтар Акту 25 Сакавіка, сацыял-дэмакрат Антон Луцкевіч.

22 лістапада Луцкевіч выступіць у Радзе БНР з урадавай дэкларацыяй, і яго кабінет, у які ўвайшлі сацыял-дэмакраты Аркадзь Смоліч (намеснік старшыні) і Вацлаў Іваноўскі, сацыялісты-федэралісты Аляксандр Цвікевіч і Васіль Захарка, а таксама сацыяліст-рэвалюцыянер Леанард Заяц, прыступіў да выканання сваіх абавязкаў.

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

29.09 Выстава пра Івана Луцкевіча адкрылася ў ЕГУ
24.09 «Сяляне сумавалі не па Польшчы, а па сваёй зямлі», — Сідарэвіч ясна і проста тлумачыць, што трэба...
24.09 «Нават мядовы месяц бацькі правялі ў экспедыцыі». Сын археолага Міхася Чарняўскага расказвае, як...
01.09 КАЛІ ПАЧАЛАСЯ ДРУГАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, або ЧАМУ ТРЭБА ЗГАДЗІЦЦА СА СТАЛІНЫМ?
26.08 Страх рождает войну (80 лет назад началась Вторая мировая)
21.08 ВЯЛІКІ ІДЭАЛ ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Андрэй Казановіч
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Ігар Барысаў
Віншаванне з Новым 2019 годам!
Андрэй Казановіч
Минские договоренности по Нагорному Карабаху
як хутка знiкне заслона Стабiльнасцi незменяемага...
Ігар Барысаў
Прамова на пасаду старшыні БСДП
Андрэй Казановіч
Віншую вас грамадзяне Лiтвы са знамянальнай датай —...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

БСДП ВЫКАЗВАЕ САЛІДАРНАСЦЬ І ПАДТРЫМКУ... Заява Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі...
ВЫНІКІ ПАРЛАМЕНЦКАЙ КАМПАНІІ БЫЛІ...         Заява Прэзідыума Беларускай...
СПЫНІЦЬ ПРАКТЫКУ НЕАБГРУНТАВАНЫХ...         ЗАЯВА Прэзідыума Беларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2019 Усе правы абароненыя