Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Гісторыя і культура

20 гадоў безь Міхася Раманюка

серада, 6 Верасень 2017 17:53 Aўтар: Вячаслаў Ракіцкі Крыніца: Радыё Свабода










20 гадоў безь Міхася Раманюка

 


Міхась Раманюк

Міхась Раманюк

 4 верасьня 1997 году ня стала Міхася Раманюка. Мінула 20 гадоў без найбуйнейшага знаўцы, дасьледчыка і захавальніка беларускай аўтэнтычнай культуры. Чалавека, які яшчэ пры жыцьці быў узорам, легендай для рупліўцаў беларускай справы. Да Міхаcя Фёдаравіча цягнулася нацыянальна арыентаваная моладзь. Яго, істотна маладзейшага, паважалі нашмат старэйшыя навукоўцы і людзі мастацтва.

Чым ён быў прыцягальны? Перадусім сваёй апантанасьцю ў любові і павазе да каранёў, да сапраўднасьці. Ягоная любоў да Бацькаўшчыны не была патаснай, гэта цяпер пра яе мы можам пісаць як пра подзьвіг. У Раманюка яна была натуральнай, я нават сказаў бы? звыклай, будзённай. Ён зь ёю жыў, працаваў. Ён выпраўляўся, часьцей за ўласныя грошы, у шматлікія экспэдыцыі па вёсках Беларусі, зьбіраў, фатаграфаваў, запісваў размовы зь людзьмі, а пасьля на гэтай падставе рэканструяваў народнае адзеньне. Стаў стваральнікам сцэнічных строяў для прафэсійных і самадзейных мастацкіх калектываў, кансультантам мастацкіх фільмаў. Папулярызаваў як толькі мог аўтэнтычную беларускую культуру.

 З гэтым фантастычным чалавекам мяне, тэатразнаўцу і крытыка, лёс зьвёў некалькі разоў. Упершыню — калі ён заснаваў і стаў галоўным рэдактарам часопіса «Мастацтва Беларусі», а я быў сярод першых аўтараў. Ужо праз год выданьне стала вельмі аўтарытэтным і вельмі беларускім. У рэдакцыі, куды я часта заходзіў, была наладжаная сапраўдная беларуская і вельмі цёплая атмасфэра. Там гаварылі па-беларуску, там прыярытэтнымі былі артыкулы, якія ацэньвалі мастацкія творы перадусім з пазыцыяў іхнай каштоўнасьці для беларускай культуры. Наступным разам лёс зьвёў мяне зь Міхасём Фёдаравічам у Акадэміі мастацтваў, дзе я працаваў на катэдры гісторыі і тэорыі мастацтваў, якую ён ачольваў. І тут узьнікла тая самая атмасфэра беларушчыны, існавалі тыя ж самыя прыярытэты. Зрэшты, там, дзе быў, дзе працаваў Раманюк, іншага і не магло быць.

Менавіта зь ягонай згоды, пры ягонай падтрымцы я змог на пачатку 1990-х гадоў перарабіць праграму курсу «Гісторыя замежнага тэатру», якая паглынула раней самастойны курс «Гісторыі расейскага тэатру». Менавіта на гэтай катэдры мы разглядалі беларускае мастацтва ў кантэксьце разьвіцьця нацыянальнай культуры і як частку мастацтва ўсясьветнага.

Трэці раз нас лёс зьвёў ужо на побытавым узроўні, калі мы будавалі свае лецішчы ў Астрашыцкім гарадку. На пачатку будаўніцтва ў нас нават былі адны і тыя ж майстры. І ягоныя кансультацыі для мяне, зусім далёкага ад гэтай справы, былі надзвычай каштоўнымі. Ён і тут быў спэцыялістам.

 Людзям беларускай культуры і мастацтва майго пакаленьня шмат што помніцца пра Міхася Фёдаравіча.

Сёньня ж я запытаўся ў некаторых маіх маладых калегаў, якія так ці інакш заангажаваныя ў беларускую журналістыку, культуру, ці ведаюць яны, хто такі Міхась Раманюк? Адказы былі шчырымі — не. Шкада, хоць я і разумею, што гэта ня іхная віна. Час няўмольна імклівы. Час заўсёды і паўсюль, як ураган, вынішчае традыцыйную культуру. У Беларусі апошніх дзесяцігодзьдзяў ён асабліва зьнішчальны для нацыянальных каштоўнасьцяў. Зьнішчае ён, натуральна, і памяць пра тых, хто прысьвяціў жыцьцё захаваньню і разьвіцьцю гэтай культуры.

Таму хочацца яшчэ раз нагадаць тое, што зрабіў адзін чалавек (ня цэлы інстытут) хоць бы скупымі энцыкляпэдычнымі радкамі: «Плёнам ягоных экспэдыцыяў сталі больш за 130 рэканструкцыяў традыцыйных строяў беларусаў. Збор і архіў Міхася Раманюка налічвае больш за 100 000 адзінак унікальнага этнаграфічнага матэрыялу, сабранага ўласнымі рукамі; падарожныя дзёньнікі складаюць дзясяткі тамоў. Важная частка шматгадовай творчай дзейнасьці Міхася Раманюка — артыкулы і ілюстрацыі ў энцыкляпэдыях: «Беларуская савецкая энцыкляпэдыя», «Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі», «Этнаграфія Беларусі». Дадам таксама, што асабіста я лічу ягоныя кнігі-альбомы «Беларускія народныя строі» і «Беларускія народныя крыжы», а таксама паштовыя маркі зь ягонымі малюнкамі беларускіх строяў, сапраўднымі шэдэўрамі. Гэтым можа ганарыцца любая нацыя.

 Міхась Раманюк быў некалі сябрам нашай партыі БСДП (НГ)

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

01.02 НАРАДЖЭННЕ І СМЕРЦЬ ССРБ. Артыкул першы
31.01 Правілы жыцьця Антона Луцкевіча
30.01 20 фактаў пра Антона Луцкевіча
12.11 100 гадоў таму. Што трэба памятаць
02.11 Пяцісотгадовы човен прывезлі ў цэнтр Мінска
15.10 Власти Минска не предоставляют информацию о гражданах, выступивших против установки памятной...

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Андрэй Казановіч
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Ігар Барысаў
Віншаванне з Новым 2019 годам!
Андрэй Казановіч
Минские договоренности по Нагорному Карабаху
як хутка знiкне заслона Стабiльнасцi незменяемага...
Ігар Барысаў
Прамова на пасаду старшыні БСДП
Андрэй Казановіч
Віншую вас грамадзяне Лiтвы са знамянальнай датай —...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

ДАГАВОР АБ СТВАРЭННІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ -...         ДАГАВОР АБ СТВАРЭННІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ...
Заява Прэзідыума БСДП “Аб ваенных...         ЗаяваПрэзідыума БСДП“Аб ваенных...
Зварот Прэзідыума БСДП у сувязі з...          Зварот Прэзідыума Беларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2019 Усе правы абароненыя