СПЫНІЦЬ РАЗБУРЭННЕ БЕЛАРУСКАГА НЕЗАЛЕЖНАГА ПРАФСАЮЗА!

СПЫНІЦЬ РАЗБУРЭННЕ БЕЛАРУСКАГА НЕЗАЛЕЖНАГА ПРАФСАЮЗА!
ЗАЯВА Прэзідыума
Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выказвае салідарнасць з Беларускім Незалежным прафсаюзам, які пад ціскам, запужваннем і пагрозамі адміністрацыі ААТ “Беларуськалій” пакінула каля 1000 чальцоў, і падтрымлівае дзеянні Беларускага Кангрэса незалежных прафсаюзаў па адстойванні правоў Незалежнага прафсаюза гарнякоў.
Мы расцэньваем дзеянні ўлады па разбурэнні БНП планамернай дзяржаўнай палітыкай па задушэнню незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі з мэтай узяцця пад поўны кантроль людзей наёмнай працы.
Мы заклікаем адміністрацыю ААТ “Беларуськалій” і УБП “Трэст “Рэммантажбуда” адмовіцца ад рэпрэсіўнай палітыкі і даць магчымасць людзям самастойна выбіраць, у якім прафсаюзе рабочыя жадаюць знаходзіцца.
Мы заклікаем сябраў Беларускага незалежнага прафсаюза да салідарнасці, не паддавацца ціску з боку адміністрацыі і абараняць свае правы і інтарэсы любымі негвалтоўнымі метадамі!
Мы заклікаем супрацоўнікаў ААТ “Беларуськалій” і УБП “Трэст “Рэммантажбуд” для абароны сваіх правоў вяртацца ў незалежны прафсаюз і прыводзіць туды сваіх калег па працы!