Заява Прэзідыума БСДП “Аб ваенных аб’ектах Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь”

Заява
Прэзідыума БСДП
“Аб ваенных аб’ектах Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь”
У 2021 годзе сканчваецца дамова арэнды на размяшчэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь двух замежных ваенных аб’ектаў: 43-га вузла радыёсувязі “Вілейка” ВМФ Расіі і радыёлакацыйнай станцыі “Волга” пад Ганцавічамі. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) у адпаведнасці з артыкулам 18 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім сказана, што “Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай” заклікае ўрад Рэспублікі Беларусь не пралангаваць гэтую дамову арэнды.
Мы лічым, што скасаванне дамовы арэнды з Расіяй аб размяшчэнні яе ваенных аб’ектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дасць магчымасць зрабіць крок да практычнай рэалізацыі закладзенага ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прынцыпа аб ваенным нейтралітэце краіны і будзе садзейнічаць зняццю напружанасці ў рэгіёне.
У статусе ваенна нейтральнай краіны Рэспубліка Беларусь можа выступаць не толькі рэальным пасярэднікам, аднак і сапраўдным міратворцам паміж канфліктуючымі краінамі.