Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч

Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч нарадзіўся 1 сакавіка 1948 г. у в. Задуб’е Ганцавіцкага раёна.
Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Філосаф; выкладчык філасофіі і грамадазнаўства.
Працаваў у рэдакцыях раённых газет і школах, у 1981–1985 гг. – у рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”, у 1987–1992 гг. і ў 1998–2002 гг. – у рэдакцыі часопіса “Крыніца”, у 1992–1998 гг. – у Беларускім гуманітарным ліцэі. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Мінскім вышэйшым радыётэхнічным каледжы і Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Дз. Сахарава.
У БСДП уступіў 2 сакавіка 1991 г. Неаднаразова выбіраўся сябрам Цэнтральнага Камітэта БСДП. З 4 сакавіка 2007 г. па 10 кастрычніка 2010 г. быў намеснікам старшыні БСДП, адначасова (з 17 сакавіка 2007 па 6 красавіка 2008 г.) кіраўніком спраў (генеральным сакратаром) БСДП. З 10 кастрычніка 2010 г. па 5 чэрвеня 2011 г. старшыня БСДП. З 28 ліпеня 2012 г. старшыня Мінскай гарадской партыйнай арганізацыі.
Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Нежанаты.
Выступае як гісторык, літаратурны крытык і публіцыст. Укладальнік, аўтар прадмоваў і каментатароў да кніг А. Луцкевіча “Да гісторыі беларускага руху” (2010, 2-е дап. і папр. выданне), “Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва”, (2007), “Барацьба за вызваленьне” (2009), а таксама кніг “Дэкларацыі Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу” (2006) і “Пра Івана Луцкевіча” (2007). Рыхтаваў да друку брашуру “Матэрыялы Устаноўчага З’езду Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады. 2–3 сакавіка 1991 года, г. Мінск” (1991). Аўтар прадмовы да зборніка М. Ткачова “Паходня: Кніга публіцыстыкі” (1994) і брашуры “Самавызначэнне беларускай сацыял-дэмакратыі. Антон Луцкевіч” (1999). Суаўтар і рэдактар брашуры «Белорусская социал-демократия в вопросах и ответах” (2000).