Спад па выніках першага квартала бягучага года ў двухзначных лічбаў будзе зафіксаваны ў Кітаі і Італіі. Падобныя працэсы насоўваюцца ў Нямеччыне і Францыі - найбуйнейшых эканоміках еўразоны. Падзенне коштаў на нафту прыкладна ў два разы, да 29$ за бараль зараз, а з пачатку года і скарачэнне яе попыту ў Кітаі, выцясненне з Еўрапейскіх рынкаў з боку ААЭ, а таксама спыненне паставак у РБ робіць непазбежным скарачэнне эканомікі Расіі, якое будзе прыкметным, як у час развалу СССР, чым у іншых больш развітых краінах і цесна звязаных з ёй дзяржаў, накшталт Беларусі. Асноўная прычына - глабальная эпідэмія захворвання COVID-19 і яе эканамічныя наступствы, уключаючы скарачэнне попыту на прадукцыю і паслугі галін, якія залежаць ад волі перамяшчэння і асабістых кантактаў: транспартнай галіны, турыстычнага бізнесу, масавых мерапрыемстваў і проста гандлю таварамі і паслугамі не першай неабходнасці, разбурэння з-за пандэміі міжнародных і ўнутры краінавых эканамічных сувязяў, а таксама на павышэнне ў сувязі з гэтым дзелавых рызык і, як следства, скарачэння даступнасці фінансавых і крэдытных рэсурсаў.
Комплекс мер, які прадпрымаецца ў нашай краіне, не дазваляе кантраляваць інфекцыю на ўваходзе і самае непрыемнае гэта тое што на ўзроўні Лукашэнкі дадзенай праблемы няма. Няма адкрытай праўдзівай інфармацыі, няма прыярытэту захавання жыцця людзей краіны, над эканамічнымі праблемамі , са слоў Лукашэнкі.
З Боку Расіi за лічаныя дні ўвяла рэжым самаізаляцыі (са спазненнем на месяц) - ўрад РФ закрыў мяжу з Беларуссю абвiнавацiу у невыканнане абавязкау ВАЗ , i дзейнічае на апярэджанне, прымае вычарпальныя меры каб ня ўкруціць РФ ў поўны крызіс.
На працягу двух месяцаў самаізаляцыі Рэспубліка Беларусь будзе нагадваць 1994г., І той хто памятае развал СССР будзе разумець змены сутнасць якiх насоўваюцца.