За перамены ў партыі, за перамены ў краіне!

Выступ Ігара Маслоўскага за З’ездзе БСДП
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - партыя роўнасці і справядлівасці, партыя будучыні, партыя большасці грамадзян, якія хочуць пераменаў.
Такія перамены патрэбны і БСДП. Партыя павінна адпавядаць выклікам сучаснасці, быць гатовай да змены сітуацыі ў краіне і стаць лідарам дэмакратычных рэформ. Я готовы цалкам прысвяціць сябе партыйнай працы, прымяніць свой накоплены вопыт на карысць БСДП і краіны. Лічу, што старшыня партыі павінен быць маторам, ініцыятарам дейнасці ў партыі. Тым не менш, не бачу сваёй працы без каманды, без нашых усіх сябраў, без шырокага кола нашых прыхільнікаў.
Дзейнасць БСДП будзе скіравана на выкананне 4 асноўных мэт.
1. Павышэнне ўзроўня падтрымкі партыі ў грамадстве. Гэта павышэнне нашай пазнавальнасці, нашага рэйтынгу. Гэта можна дасягнуць толькі дзякуючы сітэматычнай працай з нашымі мэтавымі групамі.
БСДП не павінна быць радыкальнай, але павінна быць актыўнай. БСДП павінна стаць партыяй дзеянняў. Мы будзем не толькі крытыкаваць уладу, мы будем паказваць свае ініцыятывы, свае ідэі, свае дзеянні. Мы павінны задаць тон для пераменаў у палітыцы, эконіміцы і сацыяльнай сферы. Нашы дзеянні павінны быць скіраваныя ў сучастных умовах на абарону сацыяльна-эканамічных правоў: ад нацыянальнага да лакальнага ўзроўняў.
БСДП ужо сёння, нават у гэтых умовах, павінна мець свае перамогі. Напрыклад, мы вярнулі раку і возера народу ў агульнадаступнае карыстанне ў Брэсцкай вобласці. Мы дамагліся добраўпарадкавання тэрыторый у Мікашэвічах і будаўніцтва дзіцячых садкоў у Берасці. Дзякуючы нашым высілкам рэканструяваны гарадскі парк у Белаазерску. Такія перамогі павінны быць у дзесятках нашых гарадоў і раёнах. І гэта рэальная задача ў сучасных умовах. Мы бачым, як пад час выбарчых кампаній лунаюць нашы партыйныя сцягі ў Полаку і Наваполаку, Рычыце і Гомелі, Віцебску і Брэсце. Наша здача, каб яны залуналі ў Гродна і Магілёве, у Баранавічах і Оршы, у Лідзе і Слуцку і безумоўна ў Мінску ў іншых гарадах.
Аднім з важных накірункаў у выканнні гэтай мэты з’яўляецца наша прысутнасць у інфармацыйнай прасторы. Фактычна кожны наш крок павінен быць адлюстраваны ў СМІ і на ўласных партыйных ресурсах: сайт, сацыяльныя сеткі, улёткі. Мы будзем актыўна пашыраць гэту працу. Нагадю, што з маёй ініцыятывы была створана праграмма “Салідарныя дзеянні ў інтэрнэце”. Вынік за 9 месяцаў – у нас у 2 разы павялічылася колькасць прыхільнікаў, а ахоп аўдыторыі ў сацыльных сетках і колькасць наведвальнікаў нашага сайта павялічыліся ў 3-5 разоў.
Моладзь, жанчыны, рэгіёны, абарона сацыяльна-эканамічных правоў – асноўныя нашы накірункі, як для знешняга, так і для ўнураннага развіцця.
БСДП павінна быць вядомая і падрыхтаваная да першых справядлівых выбараў, са сваім станоўчым рыйтынгам на аснове рэальных спраў.
Мэта 2. Павялічыць колькасць сябраў партыі і ступень іх актыўнасці.
Абяцаю, што кожнае паседжанне Прэзідыума БСДП будзе пачынацца з гэтага пытання. Колькі прынята новых сябраў, якая трэба дапамога, што зроблена, што трэба зрабіць. Сённешняя сітуацыя паказвае, што мы знаходзімся ў крытычным стане па колькасці сябраў. Але без рэалізацыі першай мэты, немагчыма і другая. Бо калі няма актыўнасці, калі няма дзеянняў, то няма і новых сябраў партыі.
Упэўнены, што дзякуючы менеджэрскай працы можна павысіць актыўнасць нашых сябраў, нашых структур у 2-3 разы нават у сённешніх умовах. Многія і многія хочуць удзельнічаць у тых ці іншых акцыях і праграммах, але ж трэба іх арганізаваць. Мінскае кіраўніцтва не арганізавала фактычна ні адной публічнай акцыі ў сталіцы за апошнія 2 гады! Стаўлю перад сабой і камандай задачу выйсці на мясцовыя выбары 2018 года з колькасцю кандыдатаў у дэпутаты – 150-200 чалавек (у 2014 –было 44 кандыдаты ў дэпутаты).
Мэта 3. Павысіць ўзровень арганізацыйнага развіцця партыі і якасць партыйнай адукацыі.
Любая праца пачынаееца з планавання. Гэта міравая практыка для палітычных партый. У гэты год БСДП увайшла без плана працы. Ён не распрацоўваўся і адпаведна не прымаўся кіруючымі органамі. Лічу, што планаванне павінна адбывацца не толькі на нацынальным, але і мінімум на абласным узроўні. Гэта мы будзем вучыцца разам рабіць. Гэта будзе спрыяць павышэнню нашай унутраннай актыўнасці, унутраннай дэмакратыі і адказнасці. Бо, калі разам запланавалі, то разам і выконваць.
На жаль партыя не мае агульнай базы дадзеных сябраў БСДП. Манаполіяй на гэтую тэму валодае адзін чалавек – Сідарэвіч (а ён не партыя). І толькі з яго добрай волі ці няволі можне нешта даведацца аб колькасным ці якасным складзе. Гэта сур’ёзная праблема, бо ў сувязі са зменай кіраўнікоў ці кіруючых органаў знікаюць і спісы. Абяцаю, што на працягу года будзе створана электронная база дадзеных сябраў БСДП з правам доступа адпаведных кіраўнікоў да адпаведных сваіх структур. Гэта агульная партыйная каштоўнасць!
Лічу, што пры прыняцці рашэнняў неабходна налажваць агульнапартыйныя дыскусіі, агульнапартыйныя абмеркаванні. У гэты працэс прыняцця рашэнняў павінна быць уключана максімальная колькасць сябраў і структур партыі.
Лічу неабходным на працягу 2-х год правесці рэгістрацыю хаця б адной абласной арганізацыі (Гомельскай ці Магілёўскай).
Мэта 4. Павысіць узровень развіцця ўзаемаадносін з ўнутранымі і міжнароднымі партнёрамі.
Узаемаадносіны і супрацоўніцва з беларускімі партнерамі будуць будавацца выключна на 2-х прынцыпах:
1. На аснове нашых сацыл-дэмакратычных каштоўнасцей;
2. На аснове інтарэсаў БСДП. Калі ўзяць вядомую фразу, то будзе гучаць так: у БСДП мяма вечных саюзнікаў і вечных ворагаў, у БСДП ёсць вечныя інтратэсы, інтарэсы беларускага народа.
Лічу необходным наладзіць шчыльную каардынацыю па абароне правоў працоўных з незалежнымі прафсаюзамі. Партыя павінна прыняць удзел у абмеркаванні Генеральнага пагаднення паміж урадам, наймальнікамі і прафсаюзамі.
На жаль партыя не выкарыстоўвае свой патэнцыял для налажвання супрацоўніцва з шэрагам міжнародных партнераў, а дзякуючы старшыні БСДП і асобным таварышам наадварот БСДП згубіла шэраг магчымасцей. Такія магчымасці для супрацоўніцтва есць, як з міжнароднымі інстытутамі, так і з асобнымі еўрапейскімі партнерамі. У мяне з імі добрыя адносіны. Проста трэба быць камунікабельнымі, настойлівымі і дэманстраваць рэальную дзейнасць.
Прапаную рэцэпт ад бегання ці хаджэння нашых сябраў у іншыя арганізацыі. Гэта стварэнне ўласных грамадскіх арганізацый сябрамі партыі па ітарэсах. Мною створана і зарэгістравана ў канцы 2015 года некамерцыйная арганізацыя “За свой горад”. Асноўныя накірункі дзейнасці – мясцовае самакіраванне і рэгіянальнае развіцце. Гатовы з любым рэгіёнам хоць заўтра абмяркоўваць працу. Акрамя таго, прапаную сёння-заўтра стварыць некамерцыйную арганізацыю па абароне сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян.
Дзякуй за ўвагу! Жыве Беларусь!